Home

Думкі ўслых...

думкі

Journal Info

Name
blondchen_by

Navigation

Рэклама

Наладка

08 лютага 2008

Прыняла я рашэнне змяніць свой нік і тым самым больш ні ад каго не хавацца, хай ведаюць Я - гэта Я. Так што запрашаю вас у мой новы жж [info]juwa, буду чакаць вас там

07 лютага 2008

:)

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
Разговор с сестрой:
- я хочу, чтобы он там тоже был
- ты знаешь, сколько на него видов???... хотя нет, вид-то один - Человек разумный
Цэтлікі:

06 лютага 2008

Вялікі ДЗЯКУЙ Зьміцеру Вайцюшкевічу за выдатна праведзены вечар.
Цэтлікі:

31 студзеня 2008

(бяз тэмы)

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
здымалі мы на днях катэдж, склалі дамову... усё як патрэбна
а там - "з мэтай адпачынку, аздараўлення, азнаямлення з нацыянальнымі традыцыямі"

З якімі? Не зразумела...
Цэтлікі:

23 студзеня 2008

вось аблом...

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
Хіба такое дапушчальна? Іспыт прымалі ў нас у аўдыторыі, дзе дзве процілеглыя сцены поўнасцю абчэпленыя люстэркамі.
Ніхто не чакаў такога падвоху
Цэтлікі:

16 студзеня 2008

...

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
выявіўся эфект "студэнта-медыка"

вучу псіхіятрыю і адчуваю сябе не зусім здаровай
Цэтлікі:

13 студзеня 2008

гэй

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
А ці ёсць тут хто?
Цэтлікі:

12 студзеня 2008

Замест таго, каб нешта вучыць гляджу "Товарищ президент. 2" па RTVI
Жах

10 студзеня 2008

іспыты

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
орешек
Ну не разумею я тых людзей, якія на кожны іспыт пішуць шпоры/бомбы!!!
Звычайна ўся інфармацыя праходзіць дзесьці паблізу іх
а потым такія адмыслоўцы

А яшчэ такія людзі шмат чаго прапускаюць. Яны ніколі не зразумеюць, як гэта выдатна ўсведамляць, што твае веды ацанілі высока))
Цэтлікі:

03 студзеня 2008

Cёння ўпершыню бачыла ў адным трамваі адразу двух кандуктараў.
Навошта? Страшна? Што шмат незадаволеных зайцаў?
Цэтлікі:

02 студзеня 2008

блабла

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Новы год ужо адсвяткаваўся неяк сам, а да іспытаў яшчэ...ууу...далёка
заняцца, калі сапраўды, няма чым

жж

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
Ой, нешта я ўсё ніяк да жж не дабіраюся.То не да яго, то трафіку ўжо зусім няма. Хех...
Цэтлікі:

07 сьнежня 2007

гульні

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
А ці хто ведае якія-небудзь гульні для развіцця дзіцяці 1 год 7 месяцаў. Можа ў каго ёсць свае дзеці , падзяліцеся , калі ласка, бо я ўжо вычарпалася.
Вельмі патрэбна
Цэтлікі:

02 сьнежня 2007

пару дзён назад назірала такую карціну ў сваім двары:
у машыне сядзіць маладзіца з уключаным рухавіком, а перад машынай стаіць хлопец,тым самым не даючы ёй выехаць.
І яны так доўга стаялі... выглядала гэта дзіўна

а я на яе месцы сапраўды не вытрымала бы :-D
Цэтлікі:

жж

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
вось і нарэшце-то дабралася да жж
часу наогул няма, хоць у гэтым ёсць свае плюсы

ЗЫ: стужку сяброў ужо амаль дачытала
Цэтлікі:

16 лістапада 2007

прыпавесць

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
Распавялі нам такую прыпавесць:
Ляжалі ў адной палаце 2 смяротна хворых ляжачых чалавека. Адзін ляжаў тварам да акна, другі - да сцяны і ўвесь час слухаў аповяды суседа аб надвор'і, аб тым як на вуліцы гуляюць дзеці, аб маладой пары. Слухаючы гэта ён радаваўся, але ў глыбіні душы ўсё жа зайздросціў таму, што не можа гэтага ўсяго бачыць.
У адзін з такіх аднастайных дзён хвораму, што ляжаў у акна, стала дрэнна. Другі мог паклікаць лекараў, але не зрабіў гэтага, так жадалася яму бачыць той прыгожы свет, аб якім ён часта чуў. Пацыент памёр...
Другога пераклалі на месца памерлага. Але адкрыўшы вочы перад сабою ён убачыў такую жа глухую сцяну...
Цэтлікі:

11 лістапада 2007

котка

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
Мая котка нарэшце навучылася драпацца(не прайшло і 5 гадоў, як кажуць)
Раней мне ўсё схадзіла з рук, зараз гэта ўсё застаецца на іх))))


Read more... )
Цэтлікі:

10 лістапада 2007

(бяз тэмы)

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
Ноч-пайноч, а спаць няма жадання

ЗЫ: і калі я ўжо буду па начах спаць
Цэтлікі:

праца

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
гы
Вось нешта ўспомнілася мне, як я ўпершыню зарабляла грошы, калі можна так сказаць. Было гэта яшчэ дзесьці ў 7 або 8 класе. Справа была ўлетку, рабіць было няма чаго. Дружнай кампаніяй уладкаваліся мы ў "рамонтную брыгаду" школы. Мы, як пазней даведаліся, павінны былі дапамагаць усім, хто папытае. Натуральна ўсялякім чынам мы адвільвалі ад працы, бегалі па школе, моцна крычалі, спявалі песні і хаваліся ў шафах, дзе гучна смяяліся ( не зазначыць нас там было цяжка)))) Увогуле было вельмі вясёла, мы добра правялі час і + атрымалі нейкія грошы (дарэчы, вельмі гэтым ганарыліся))))
Цэтлікі:

05 лістапада 2007

(бяз тэмы)

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
устала
Да нашага корпуса (што на Ўсходзе) прыбіральная тэхніка наогул не дабіраецца . Яна працуе, пэўна, па прынцыпе "далёка - не відаць". Таму прыходзіцца хадзіць па даўно апаламу лісцю(((
Цэтлікі:

Рэклама

Наладка
Распрацавана LiveJournal.com